Увесь тыдзень з 4 па 8 верасня ў ліцэі быў прысвечаны святу беларускага пісьменства. Каб больш даведацца пра гісторыю, традыцыі свята, пазнаёміцца з людзьмі, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё кнігадрукавання ў Беларусі, праславілі нацыянальную культуру і беларускую зямлю, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі для вучняў пазнавальныя мерапрыемствы.






















