Кандрат Кандратавіч Атраховіч – народны пісьменнік Беларусі, паэт, драматург, празаік, сатырык, перакладчык, грамадскі дзеяч і вучоны-мовазнавец. Сярод беларускіх пісьменнікаў XX ст. ён займае асаблівае месца і, безумоўна, з'яўляецца яркім беларускім камедыёграфам з трыццатых і ажно да васьмідзясятых гадоў ХХ ст.






















