21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Так здарылася, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, але родная толькі адна – беларуская, таму што неад’емна звязана з Беларуссю, месцам, дзе мы нарадзіліся. У лiцэi таксама сёння адзначалася свята роднай мовы. Увазе вучняў была прадстаўлена выстава малюнкаў “Як продкi нашы жылi”.