СПЕЦИАЛИЗИРОВАННЫЙ ЛИЦЕЙ
ПРИ УНИВЕРСИТЕТЕ ГРАЖДАНСКОЙ ЗАЩИТЫ
МЧС РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

  • 8 (0232) 99-35-02
  • 8 (0232) 99-35-05
  • info@liceymes.by

Лицей МЧС

Жизнь - Отечеству! Сердце - людям! Честь - никому!

Торжественная клятва

Мероприятие, посвященное принятию Торжественной Клятвы учащимися первого курса

Соревнования по пожарно-спасательному спорту

Лицей МЧС готовит чемпионов мира
по пожарно-спасательному спорту

Выпуск

В Лицее МЧС прошел четырнадцатый выпуск учащихся

Главная

Дзень беларускага пісьменства ў Ліцэі

    Як вядома, у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае сваё нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Невыпадкова і тое, што дзень гэты праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – гэта тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню.

Да Дня беларускага пісьменства настаўнікі ліцэя падрыхтавалі для сваіх вучняў шэраг мерапрыемстваў. Каб пазнаёміць ліцэістаў з гістарычнымі мясцінамі, помнікамі, асветнікамі і падзеямі беларускай зямлі настаўніцы гісторыі Драздова В.В. і Нікуліна Н.А. правялі  літаратурна-гістарычныя віктарыны  “Сем цудаў свету” (1-3 курс) і “Гісторыя, пісьменства, культура Беларусі” (4-5 курс). Бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам кніжную выставу “Душа народа ў творах іх жыве” (“З глыбінь стагоддзяў: людзі-легенды).

У сваю чаргу настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зайцава І.С. і Калеснікава Т.В. сумесна з куратарамі арганізавалі сярод курсаў завочныя экскурсіі “Літаратурныя сцяжыны Беларусі” і завяршылі тыдзень, прысвечаны беларускаму слову, літаратурнай гасцінай “Дзень беларускага пісьменства”. У гэты дзень удзельнікі  мерапрыемства  аддалі даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Вучні 5 курса прапанавалі залу відэёролік-інсцэніроўку “Кантрабанда”, зняты на словы аднайменнай балады Янкі Сіпакова. Успомнілі першых беларускіх асветнікаў і даведаліся чаму менавіта ў Шчучыне ў 2015 годзе адзначалася свята беларускага пісьменства. Спецыяльна запрошаным госцем на мерапрыемстве стала паэтэса і педагог некалькіх дзесяцігоддзяў Галіна Гузянкова, якая прачытыла залу свае вершы. 

Дзень беларускага пісьменства 1 Дзень беларускага пісьменства 2 Дзень беларускага пісьменства 3

 

Навигация по сайту

Авторизация

Полезные ссылки

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер