18 снежня настаўнікам і вучням ліцэя выпаў гонар сустрэцца і пагутарыць з выдатным беларускім пісьменнікам Анатолем Зэкавым. Анатоль Зэкаў – аўтар каля трох дзясяткаў зборнікаў паэзіі, прозы, сатыры і гумару, кніг для дзяцей. Ён – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна, аўтар тэксту гімна лесаводаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.a
Пад час сустрэчы ў зале гучала жывое беларускае паэтычнае слова. Анатоль Мікалаевіч пазнаёміў слухачоў з асноўнымі тэмамі сваёй творчасці, прачытаў свае лепшыя вершы. Цікава было паслухаць ізабаўныя нявыдуманыя гісторыі з жыцця паэта. Вучні задавалі пытанні Анатолю Мікалаевічу, на якія ён шчыра і сумленна адказваў. На памяць аб сустрэчы з пісьменнікам можна было набыць кнігі, у якіх аўтар пакінуў сваім аматарам аўтограф з найлепшымі пажаданнямі.
< Предыдущая | Следующая > |
---|