СПЕЦИАЛИЗИРОВАННЫЙ ЛИЦЕЙ
ПРИ УНИВЕРСИТЕТЕ ГРАЖДАНСКОЙ ЗАЩИТЫ
МЧС РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

  • 8 (0232) 99-35-02
  • 8 (0232) 99-35-05
  • info@liceymes.by

Лицей МЧС

Жизнь - Отечеству! Сердце - людям! Честь - никому!

Торжественная клятва

Мероприятие, посвященное принятию Торжественной Клятвы учащимися первого курса

Соревнования по пожарно-спасательному спорту

Лицей МЧС готовит чемпионов мира
по пожарно-спасательному спорту

Выпуск

В Лицее МЧС прошел четырнадцатый выпуск учащихся

Главная

Падтрымліваць і любіць роднае слова

1Першы тыдзень верасня ў Беларусі асаблівы і ўрачысты. У гэтыя дні мы адзначаем значнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Ідэя свята – паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй нашага народа.Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца, бо наша пісьменнасць мае шматвекавыя традыцыі.

 

З нагоды свята ў Ліцэі МНС для вучняў былі падрыхтаваны розныя мерапрыемствы. Сярод іх інтэлектуальная гульня «З пажоўхлых пергаментаў, з прапыленых фаліянтаў», а таксама прагляд і абмеркаванне фільма “Першадрук”. Увесь тыдзень у бібліятэцы дзейнічала кніжная выстаўка “Ад Скарыны да нашых дзён”. 9 верасня ліцэісты атрымалі выдатную магчымасць сустрэцца з жывым словам, прыняўшы ўдзел у адкрыцці XVI Міжнароднага фестываля-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2021”, якое адбылося ў санаторыі “Машынабудаўнік” ААТ “Гомсельмаш” на прыгожым беразе ракі. Вельмі цікавай стала творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Э. Ханком у Гарадскім цэнтры культуры. Эдуард Сямёнавіч расказаў пра свой творчы шлях, знаёмствы і супрацоўніцтва са знакамітымі кампазітарамі і спевакамі, выканаў лепшыя хіты.

 

Упершыню ў ліцэі адбыўся конкурс на напісанне творчага дыктанта “Прыгажосць роднага слова”. Па яго выніках наступныя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі 3 ступені:

Зюлеў Іван (1 курс),

Кавалькоў Гардзей (2 курс),

Цыганчук Раман (3 курс),

Белавокі Аляксандр (4 курс).

 

Дыпломы 2 ступені атрымалі:

Малахоўскі Раман (1 курс),

Буракоўскі Дзмітрый (3 курс),

Навумовіч Уладзіслаў (5 курс),

Стубайла Ігар (5 курс).

 

Стаў лепшым у напісанні дыктанта – Дарошка Ягор (5 курс). Ён узнагароджаны дыпломам 1 ступені.

 

1

1

1

1

 

Навигация по сайту

Авторизация

Полезные ссылки

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер