21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не засталіся ў баку і нашы ліцэісты, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
Свята роднай мовы праводзіцца не ўпершыню. У гэты дзень кожны змог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага трэба было ўзгадаць выказванні пра родную мову, напісаць іх і апусціць у скрыню. Пераможцам у конкурсе "Лепшае выказванне пра родную мову" стаў вучань 2 курса Пiянзiн Цiмур.
Таксама для ліцэістаў быў падрыхтаваны вусны часопiс "Гiмн роднай мове", гульня - вiктарына "Мая Радзiма - Беларусь".
Дзень роднай мовы асаблiвы для кожнай нацыi, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбiта.
< Предыдущая | Следующая > |
---|