Вось ужо дваццаць дзявяты раз, у гэтым годзе ў Добрушы, свята беларускага пісьменства дае нам магчымасць яшчэ раз азірнуцца на асабістую гісторыю і адчуць пачуццё гордасці за нашых асветнікаў, за нашу зямлю, на якой з веку ў век нараждаюцца новыя таленты. Ёсць яны і ў кожным горадзе, які становіцца сталіцай свята. Добруш – не выключэнне. Тут, да прыкладу, радзіма вядомага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна, які больш за паўстагоддзе прывіваў народу Беларусі самыя лепшыя пачуцці, вучыў дабрыні, высакародству, мужнасці, працалюбству.
У гэтым годзе вучням ліцэя выпала ўрачыстая магчымасць паехаць у сталіцу беларускага пісьменства, каб азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і, канешне, наталіць слых родным беларускім словам. Спадзяёмся, што ўсе ўражанні, атрыманыя падчас свята, застануцца ў памяці нашых вучняў на доўгія гады.
< Предыдущая | Следующая > |
---|