Увесь тыдзень з 4 па 8 верасня ў ліцэі быў прысвечаны святу беларускага пісьменства. Каб больш даведацца пра гісторыю, традыцыі свята, пазнаёміцца з людзьмі, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё кнігадрукавання ў Беларусі, праславілі нацыянальную культуру і беларускую зямлю, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі для вучняў пазнавальныя мерапрыемствы.
Для першакурснікаў была праведзена конкурсна-пазнавальная праграма «Свята роднага слова». Вучні 2 і 3 курсаў разгадвалі значэнні цікавых беларускіх слоў. А самая адказная частка легла на плечы старшакурснікаў, якія прынялі ўдзел у напісанні дыктанта "Прыгажосць роднага слова".
< Предыдущая | Следующая > |
---|