25 лютага ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасавання. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў пачынаецца ў Беларусі сёння.
Участкі для галасавання будуць адчынены з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед. Афіцыйнага падцверджання прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрабуецца.
Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад'яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), правоў кіроўцы. Прагаласаваць можна таксама прад'явіўшы пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі або вучнёўскі білет.
Калі падчас запаўнення бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца да членаў участковай выбарчай камісіі і атрымаць новы бюлетэнь для галасавання. Але такім правам выбаршчык можа скарыстацца толькі адзін раз.
Таксама нагадваем, што забаронена фота і відэаздымка запоўненага бюлетэня для галасавання.
Выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання да 24 лютага. Пры гэтым трэба ўлічваць, што грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта і пры наяўнасці дакумента, які падцвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання.
Па інфармацыі ЦВК Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=HUZv5HLmKsA&t=1s
< Предыдущая | Следующая > |
---|