Гумар, трапныя словы і яркія вобразы, з якімі сутыкаліся з дзяцінства, а пасля ў дарослым жыцці думалі, як такога пазбегнуць, - гэта тое, што пакінуў нам пісьменнік Кандрат Крапіва.
Пра гэта 5 сакавіка ў дзень 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі разважалі вучні Ліцэя МНС, прыняўшы ўдзел ў літаратурнай гадзіне "Смяемся разам з Крапівой". Ліцэісты чыталі байкі пісьменніка, крылатыя выразы з яго твораў, адгадвалі загадкі.
Творчасць К.Крапівы застаецца неад'емнай часткай беларускай культурнай спадчыны, а яго слова і сёння гучыць актуальна і пераканаўча.
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|

















