21 лютага у чытальнай зале бібліятэкі адбылося мерапрыемства з нагоды адзначэння Дня роднай мовы. Кожны наведвальнік бібліятэкі у гэты дзень меў магчымасць узгадаць самае прыгожае, на яго думку, слова на беларускай мове і напісаць яго на моўным плакаце, вывешаным на стэндзе.
Напрыканцы дня плакат змяшчаў больш за 30 беларускіх слоў, сярод якіх такія як: каханне, сонейка, Радзіма, шчырасць, свята, суніца, човен, булава, шкварка, мытня, дзьмухавец, арэлі, капяжы і гэтак далей. Найпрыгажэйшым названа слова "журавіна".
< Предыдущая | Следующая > |
---|