Кандрат Кандратавіч Атраховіч – народны пісьменнік Беларусі, паэт, драматург, празаік, сатырык, перакладчык, грамадскі дзеяч і вучоны-мовазнавец. Сярод беларускіх пісьменнікаў XX ст. ён займае асаблівае месца і, безумоўна, з'яўляецца яркім беларускім камедыёграфам з трыццатых і ажно да васьмідзясятых гадоў ХХ ст.
Для таго, каб больш шырока давецца пра жыццё і творчасць майстра сатыры, для вучняў 1-4 курсаў 21 сакавіка было падрыхтавана адкрытае мерапрыемства "Кандрат Крапіва – майстар сатыры". Перад ліцэістамі праходзілі старонкі жыцця гэтага выдатнага чалавека. Нельга было не адзначыць, колькі жыццёвых выпрабаванняў выпала на яго долю. Ну, і якое ж мерапрыемства пра Крапіву без яго гумарыстычных баек? "Дыпламаваны баран", "Ганарысты парсюк", "Вол і авадзень", "Дзед і баб", "Я – пякучка-крапіва" гучалі ў гэты дзень са сцэны ў выкананні вучняў. А гледачы ў зале прынялі ўдзел у віктарыне "А што вы ведаеце пра Кандрата Крапіву?"
< Предыдущая | Следующая > |
---|