На календары – верасень, а ў Ліцэі – інтэлектуальны квэст, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Штогод у першую нядзелю верасня Ліцэй адзначае нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне. І таму у рамках свята 4 верасня каманды чатырох курсаў прынялі удзел у інтэрактыўным квэсце “Старонкамі роднага слова”.
Вучні ў займальнай форме паказалі свае веды роднай мовы, яе вытокаў. Усе навучэнцы пераканаліся, што кожнае слова ў нашай мове мае свой колер, смак і пах.
Самыя яркія і поўныя адказы гучалі ад каманд 3 курса “Сябры” і 4 курса “Агуркі”.
Яны атрымалі першае і другое месца адпаведна. Каманды ”Зубры” (2 курс) і “Дразды” (1 курс) занялі 3 і 4 месцы.
Вучні з захапленнем адгадвалі шарады, тлумачылі значэнні слоў, складалі вершы. Асабліва пранікнёным аказаўся сінквейн каманды 2-га курса “Зубры”:
Мова
Дарагая, адзіная
Лечыць, вучыць, дапамагае
Заўсёды адна, заўсёды побач
Душа
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|


















