9 снежня… Здаецца, такая ж дата, як і ўсе астатнія. Але не будзем спяшацца. Сёння спаўняецца 130 год з Дня нараджэння паэта, празаіка, перакладчыка, літаратурнага крытыка, гісторыка і тэарэтыка літаратуры, публіцыста Максіма Адамавіча Багдановіча. Паэзія Максіма Багдановіча ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Яна ўплывае на развіццё беларускай паэзіі і сёння, асабліва сваім глыбокім, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэтычнага слова.