Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. У Ліцэі гэта свята на пачатку навучальнага года зноў сабрала аматараў роднай мовы і культуры.
Да Дня пісьменнасці настаунiкамi прадметна–метадычнай камiсii гуманiтарных навук была падрыхтавана цікавая выстава кніг «Светачы зямлі беларускай». Ліцэісты 3-5 курсаў прынялі актыўны ўдзел у фотавыставе “Кніга ў маім жыцці”.
Віртуальнае падарожжа «Крокамі свята беларускага пісьменства», якое правялiнавучэнцы 4 курса, дапамагло ўсім прысутным «пабываць» у цэнтрах культуры і асветы нашай краіны – Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Шклове, Заслаўі, Барысаве, Хойніках, Ганцавічах.
У рамках тыдня беларускага пісьменства і друку юныя паэты-ліцэісты Сяргейка Арцем i Шэнгоф Уладзiмiр чыталі свае ўласныя вершы пра родную мову і Беларусь.
Але самай знакавай падзеяй нашага свята Слова стала сустрэча з членамі клуба “Натхненне” г. Добруша – паэтам-бардам Аляксеем Скачковым, паэтэсамi Таццянай Свірыдзенка і Людмілай Яськовай. Родная, жывая, мілагучная мова гучала з вуснаў мастакоў слова. Зборнiкi сваіх вершаў паэты пакінулі на памяць для бібліятэкі Лiцэя.
Вялікае ўражанне на ліцэістаў зрабіла выступленне паэта-барда Аляксея Скачкова. Песні пра Вялікую Айчыннуювайну, пра вайну ў Афганістане, Сірыі па-сапраўднаму закранулі іх сэрцы, прымусілі задумацца пра сэнс жыцця і сваё прызначэнне.
Свята дапамагло ліцэістам шчыльней дакрануцца да гістарычных каранёў і вытокаў Беларусі, больш шанаваць сваю мову і культуру, абапіраючыся на лепшыя традыцыі беларускага народа, і ў будучым зберагаць маральныя асновы грамадства і ўзбагачаць нашу духоўную спадчыну.
< Предыдущая | Следующая > |
---|