Першы тыдзень верасня ў Беларусі асаблівы і ўрачысты. У гэтыя дні мы адзначаем значнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Ідэя свята – паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй нашага народа.Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца, бо наша пісьменнасць мае шматвекавыя традыцыі.